Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Калышыце люляйце свой напеў векавы,
А я лягу прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.
А я лягу прылягу край гасцінца старога
Галавой на пагорак на высокі курган
А стамлённыя рукі вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман.
Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю
А я лягу прылягу край гасцінца старога
Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю.
Вы шуміце шуміце
Надамною бярозы,
Асыпайце мілуйце
Ціхай ласкай зямлю
